Занятак па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення i культура маўленчых зносін» для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)
Праграмны змест: далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе; развіваць рэпрадуктыўнае маўленне дзяцей на беларускай мове, разуменне зместу, вобразных выразаў у загадках і іншых малых формах фальклору, сэнсу прымавак і прыказак, уменне эмацыянальна ўспрымаць твор; замацоўваць формы ветлівасці, правільнае вымаўленне гукаў роднай мовы (фрыкатыўны [г], цвёрды [ч]); выхоўваць асновы нацыянальнага светапогляду.
Матэрыял і абсталяванне: касцюм Несцеркі для дарослага, торба з кнігай (дзіцячы фальклор), 5 дзіцячых касцюмаў да казкі, картка з мнематабліцай забаўлянкі, абсталяванне да казкі, аўдыязапісы: беларускай народнай, казачнай музыкі, мелодыі «Беларуская полька» (апрац. Д. Камінскага), песні «Бывайце здаровы» (сл. А. Русака, муз. I. Любана).
Папярэдняя работа: знаёмства дзяцей з малымі формамі вуснай народнай творчасці, падрыхтоўка інсцэніроўкі казкі, чытанне казкі “Каза-манюка”, загадванне загадак, чытанне забаўлянак.
Ход занятка
Гучыць беларуская народная музыка. У зале Несцерка сустракае дзяцей.
Несцерка. Добрай раніцы, дзеці! Ці пазналі вы мяне?
Дзеці. Прывітанне, Несцерка.
Якія малайцы.Вы мяне не толькі пазналі, а яшчэ і павіталі.Да нас сённы прыйшлі госці. Давайце мы і з імі павітаемся. А як яшчэ можна вітацца? (Добрай раніцы, дабранак, добры дзень, дабрыдзень, добры вечар, шчырыя вітанні). Ці ведаеце вы, што вітацца — гэта значыць, што мы адзін аднаму жадаем ўсяго самага добрага?А чаго можна пажадаць самага добрага? (Здароўя, шчасця, добрага настрою)
Несцерка. Дзеці, я вельмі люблю падарожнічаць па роднай Беларусі, збіраць жарты, забаўлянкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі. У сваю торбачку я сабраў іх ужо шмат. А Жадаеце вы адправіцца са мной ў такое незвычайнае падарожжа? (Так!) Станавіцеся, калі ласка, у чароўны цягнік. Мы адпраўляемся з вамі ў цудоўнае падарожжа.
Дзеці займаюць месцы— «становяцца ў цягнік».
Гучыць казачная музыка, дзеці ўслед за Несцеркам прагаворваюць гукі [ч] і [г], робяць кругавыя рухі сагнутымі ў локцях рукамі — «едуць на цягніку».
Несцерка.
Першая станцыя, на якой мы апынуліся, называецца «Жартоўная».
Несцерка расказвае забаўлянку і суправаджае яе адпаведнымі зместу жартоўнымі рухамі, каб дзеці засмяяліся:
Дзінь-дзілінь-баў!
Саўка прапаў!
Палажылі Саўку
На белую лаўку.
Лаўка трасецца,
Саўка смяецца.
Курачка сакоча,
Савачка рагоча.
Дзінь-дзілінь-баў!
Саўка прапаў!
Несцерка. Ці спадабаўся мой жарт? (Так!) Дзеці, ці ведаеце вы жарты?
Дзеці.Ведаем!
Дзеці расказваюць жарты.
Коцік мяўкнуў,
Выгнуў спінку,
Хвост падняў як корбу
І ў туя жа хвілінку
Шусь яго Ў торбу!
Цоклі-поклі. Шоклі- боклі.
Вочкі ў цябе прамоклі.
Калі будзеш доўга плакаць,
Жабанём пачнеш ты квакаць.
Шоклі-бокл. Цоклі- шпоклі.
А шэрая козанька —
Тапу-тапу скоранька —
Пераскочыла праз плот
Ды пабегла ў агарод.
Аб’елася цыбуліцы —
Крычыць, бяжыць па вуліцы;
Аб’елася часнаку —
Крычыць, бяжыць па таку.
Несцерка. Малайцы, дзеці, парадавалі вы мяне сваімі жартамі, ну а зараз прыйшоў час нам з вамі пагуляць у гульню, якая называецца “Козачка”. Дзеці гуляюць ў рухомую гульню «Козачка» пад беларускую народную мелодыю.
Несцерка. Малайцы! Добра мы з вамі пагулялі, а цяпер хуценька займайце месцы ў нашым цягніку. Адпраўляемся далей!
Дзеці«едуць на цягніку». Дзеці, а на гэты раз мы з вамі апынуліся на станцыі, якая называецца «Забаўляльная».
Несцерка. Калі вы былі маленькія, вас песцілі вашы матулі: расказвалі забаўлянкі, пелі песенькі. А я хачу вам расказаць адну забаулянку. Слухайце уважліва.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку.
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Несцерка. Ці падабалася вам гэтая забаўлянка? Тады я вам прапаную расказаць яе па гэтай табліцы.
Дзеці расказваюць забаўлянку па мнема-табліцы і пры дапамозе пытанняў дарослага.
Несцерка. Добра вы расказалі забаўлянку. Я хачу вас пазнаёміць яшчэ з адной забаўлянкай.
Несцерка расказвае забаўлянку, суправаджае рухамі адпаведна тэксту.
Іграў я на дудцы,
Седзячы на будцы.
Тулю, тулю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
Грае мая дудка,
Пяе весялушка.
Тулю, тулю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
Як зайграла дудка —
Прыбег скакаць Юрка.
Тулю, тулю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
А за Юркам Янка,
А за Янкам Танька.
Тулю, тулю, ту-лю-лю,
Ту-лю-лю!
Несцерка. Як я граў? (Ту-лю, ту-лю, ту- лю-лю, ту-лю-лю!). На чым я граў? (На дудцы). Што такое дудка? (Музычны інструмент). На чым сядзеў? (На будцы) .Што такое будка? (Дом для сабакі). Калі грала дудка, пела... (весялушка). Як зайграла дудка, хто прыбег скакаць? (Прыбег скакаць Юрка). Хто прыбег за Юркам? (Янка). Хто прыбег за Янкам? (Танька).
Дзецям прапануюць расказаць забаўлянку.
Несцерка. Добра, малайца.Добра вы расказалі забаўлянкі.
Наш цягнік чакае нас.
Дзеці «едуць на цягніку», а Несцерк знаёміць дзяцей з наступнай станцыяй, якая называеццак«Павучальная».
Несцерка. Дзіўная назва ў станцыі! Гэта таму, што нас тут сустракаюць прыказкі і прымаўкі — мудрасць народа. Ці ведаеце вы прыказкі і прымаўкі пра асвету?
Дзеці называюць прыказкі і прымаўкі:
- Вучэнне — свет, а невучэнне — цемра.
- Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі.
- Вучыцца ніколі не позна.
- Што напісана пяром, не вырубіш тапаром.
- Навука даражэй за ўсякае багацце.
- Не той шмат ведае, хто доўга жыў, а той, хто шмат вучыўся.
- У каго веды — у таго і сіла.
Несцерка. Малайцы, мне спадабалася, што вы ведаеце шмат прыказак і прымавак. Хутчэй займайце месцы, наш цягнік рухаецца далей.
Дзеці «едуць на цягніку”. Несцерка знаёміць з наступнай станцыяй, якая называецца «Загадкавая».
Несцерка. А ці умееце вы адгадваць загадкі?Тады адгадайце маю загадку.
Хто ў лесе глухом жыве,
Неуклюжы, касалапы.
Летам есць маліну,мёд,
А зімою сасе лапу. (мядзведзь)
Несцерка. Дзеці, а ці ведаеце в загадкі?
Дзеці загадваюць загадкі.
На аўчарку ён паходж.
Што не зуб-то востры нож,
Ён бяжыць, аскаліў пасць,
На аўцу гатоў напасць.(воўк)
Камок пуху,
Доўгае вуха, Прыгае спрытна,
Любіць маркоўку.(заяц)
Важная птаха ходзіць па двары.
Яркія пер’я на яго хвасце.
Дзюба залатая і чырвоны грэбень.
Тут адказ просты, ведзь гэта (Певень)
Малада, а з барадой,
Дае малака,
А не карова! (Каза)
Несцерка.Добра, малайцы, ведаеце вы і загадкі. Нуа цяпер хутчэй займайце месцы, наш цягнік рухаецца далей.
Дзеці «едуць на цягніку. Несцерка называе наступную станцыю, якая называецца “Казачная”.
Деці, а ці ведаеце вы беларускія казкі? А назавіце казкі, якія вы ведаеце?
Дзеці. “Бык і яго сябры”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Жарнаўцы”, “Гарошак”, “Каза-манюка”.
Несцерка.Дзеці, а калі мы былі на станцыі “Загадкавая” мы з вамі вельмі шмат адгадалі жівёл. А гэтыя жывёлы з якой казкі могуць быць?
Дзеці. “Каза-манюка”.
Так, з казкі “Каза-манюка”
Несцерка. Так, з казкі “Каза-манюка”.
Ну а цяпер я вам прапаную паглядзець казку “Каза-манюка”.
Інсцзнірооўка какзкі “Каза- манюка”.
Гучыць фрагметм песні.
Дачка вядзе Казу і прывязвае да “плота”. Да іх падыходзіць дзед.
Дзед. (лашчыць казу). Каза мая, Козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза. (скача каля дзеда). Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кронельку вадзічкі.
Дзед. (сварыцца на дачку) Дрэнна пасвіла казу, ідзі прэч!(праганяе дачку, тая ідзе і “плча”. Дзед кліча бабу). Баба ідзі казу пасвіць.
Баба. (вяртаецца да казы) пайшлі, мая козачка.
Баба і каза ідуць з двара. Дзед “рамантуе” плот і спявае беларускую народную песню “Саўка ды Грышка”. Баба з Казой вяртаюцца, баба прывязвае Казу да “плота”.
Дзед. (лашчыць казу).Каза мая, Козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза. (скача каля дзеда) Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.
Дзед. (сварыцца на бабу). Дрэнна пасвіла Казу, ідзі прэч! (праганяе бабу) Пайду сам пасвіць казу
Дзед. (накідвае на сябе хустку і вядзе Казу пасвіць) Пі, мая Козачка, пі , еш, мая Козачка.
Каза. Добра наелася, добра напілася.
Дзед вядзе Казу дахаты, там пераапранаецца, падыходзіць да казы.
Дзед. (лашчыць казу). Каза мая, Козачка, дзе была? Што ты ела, што піла? Каза. (скача каля дзеда).Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.
Дзед. Не партрэбна мне Каза манюка! Ідзі прэч! (Праганяе яе прутком. Каза мекае і убягае).
Дзея адбываецца ў частцы музычнай залы, якая аформлена ў выглядзе лесу. Там сярод стаіць “Зайчыкава хатка”
Каза. Якая цудоўная хатка! (абягае яе) Буду тут жыць. (заходзіць, бачыць Зайца) А ты, Заяц, пайшоў прэч!
Заяц сядзіць пад елачкай і “плача”
Несцерка. Дзеці, а вы ведаеце гэтую казку?
Чаму зайчык стаў плакаць?
А хто яму хацеў дапамагчы?
Дзеці. Воўк, мядзведзь.
Несцерка. А хто зайчыку дапамог выгнаць казу з хаткі? (Певень)
А як гэта адбылося мы зараз і убачым.
Працяг інсцэніроўкі казкі.
Ідзе Певень, заўважае Зайца, спыняецца каля яго.
Певень. Чаго зайчык плачаш? Чаго зажурыўся?
Заяц. Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка – новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаты і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.(плача)
Певень. Не плач, я таго звера, рагатага-барадатага, ведая. Гэта дзедава Каза-манюка. Скачы за мной, будзум Казу выганяць.
Певень. Ку-ка-рэ-ку! Выхадзі, Каза, з хаты!
Каза. (тупае нагамі за дзвярыма, высоўвае рогі) Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Певень.(падыходзіць бліжэй) Гэй, Каза, збірай манаткі, уцякай хутчэй ты з хаткі! Вунь дзед ідзе, ён касу нясе.
Каза палохаецца, выбягае.
Заяц.(падыходзіць да Пеўніка)Дзякую табе, братка Пеўнік! Будзем разам жыць, будзем шчыра мы дружыць.
Певень. Так, будзем жыць-пажываць , ды дабра нажываць.(героі уходзяць)
Несцерка.Дзеці, вам спадабалася казка?
Як вы лічыце, у казцы былі добрыя героі?
На каго з героеў казкі вы бы хацелі быць паходжымі? Чаму?
Ну а за гэна наш смелы певень хоча вас пачаставаць. Певень частуе дзяцей “цукеркамі-петушкамі”.
Несцерка. Дзякую, мае даражэнькія, што так мяне і сябе пацешылі. Жарты, дражнілкі,забаўлянкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, казкі— гэта ўсё скарб нашага народа.
Доўга скарб збіралі гэткі
I матулі,
I дзядулі,
Каб яго пачулі дзеткі,
Каб дарослыя пачулі.
Несцерка.Сёння мы з вамі назбіралі яго многа ў маю торбу. (Дэманструе кнігу ў торбе) Я пакіну торбу вам. Не забывайце гэты скарб, шануйце яго, карыстайцеся ім у паўсядзённым жыцці! Дамовіліся? (Так!) Тады светлым будзе ваша жыццё! А зараз надышла пара вяртацца. Займайце месцы ў нашым цягніку..
Дзеці «едуць на цягніку». Гучыць казачная музыка.
Несцерка. Вось мы і вярнуліся. Што мы рабілі ў нашым падарожжы? (Адказы дзяцей) А зараз настаў час развітвацца. Як гэта зрабіць па-беларуску? (Да пабачэння, бывай здаровы, да сустрэчы, пабачымся, усяго найлепшага, шчасліва, пакуль, бывай) Усё так. Але мне больш за ўсё падабаецца так: бывайце здаровы, жывіце багата!
Давайце так і развітаемся.
Развітваюцца, Несцерка з дзецьмі выходзіць з залы пад гучанне аўдыязапісу песні «Бывайце здаровы».
раскрыть » / « свернуть